НЕЦІКАВАПРАЦІКАВАЕ ЦІ ЦІКАВАПРАНЕЦІКАВАЕ

Dec 10, 2010 22:08

Толькі што дапампаваў кнігу Сцівена Фрая "Incomplete and Utter History of Classical Music" у перакладзе спадара які калісьці перакладаў на рускую творы Набокава.
Забойная рэч пра гісторыю музыкі ад часоў калі нашыя продкі сядзелі на дрэвах і ванялі псінай і г.д.
Узьніклі пытаньні. Калі нарэшце ў нас пачнуць перакладаць на беларускую мову не толькі кніжкі башкавітых хлопцаў, чамусьці пераважна з Польшчы, чые ідэі мала разумеюць нават тыя хто гэта перакладае і не класічную літаратуру? Мо хтосьці возьме на сябе адказнасьць працаваць над кнігамі меньш башкавітых але ад гэтага далёка не меньш цікавых для чытачоў твораў? Мо хтосьці тады і да беларускай мовы пацягнецца?
Зрэшты наўрад ці, гэта ж не Чэслаў Мілаш або Даніэль Кон-Бэндыіт з Леві Стросам калі пачнеш распавядаць што пераклаў за разумнага ня сыйдзеш...


kultura i sztuka

Previous post Next post
Up