Права на волю, № 2(287) 2011 | Камунікат.org

Apr 20, 2011 13:24


Права на волю
Праваабарончы бюлетэнь
№ 2(287) 2011
Сёлета адзначыць Дзень Волі ў Менску планавалася ўскладаньнем кветак да помнікаў беларускім песьнярам. Аднак, сьвята не атрымалася. Плошчу Якуба Коласа ачапілі людзі ў цывільным, а падземныя пераходы былі заблакаваныя, як тлумачылі міліцыянты, з тэхнічных прычынаў: "для ўборкі". Але "прыбіралі" ня сьмецьце, а людзей, што прыйшлі ўскласьці кветкі да помніка народнаму паэту. Уваходы ў сквер Янкі Купалы таксама былі перакрытыя міліцыянтамі ў форме і цывільным. Тут яны "знайшлі" бомбу і людзей у сквер не пусьцілі. Кветкі ўскладаліся проста на клумбу каля ўваходу. Болей...
Previous post Next post
Up