(no subject)

Feb 08, 2010 22:31

з чацьвярга жыву накрытая другой хваляй прастуды, якая доўжыцца ўжо трэці тыдзень.
сёньня на працы было асабліва цяжка. таму я толькі й марыла пра тое, як пасьля параў прыеду дадому і нырну ў ложак.
але ж не. прыехала - а дома ўключаны комп. калі такое было!
давялося лагініцца і лезьці ў жж.
ну і можна яшчэ караценькі допіс зрабіць.

у пятніцу праводзіла лабараторныя заняткі. студэнты рабілі ў ImageReady анімацыю з вочкам.
трэба было напісаць пад вокам сваё імя і зрабіць, каб нейкі псеўдакод рухаўся па карцінцы зьнізу ўверх.
падыходжу да студэнта, углядаюся. а ён зрабіў памер шрыфта таго коду 3 ці 4 пункты.
я й пытаю бяз задняй думкі:
- чаму ён у вас такі маленькі?
паварочваюцца абодва студэнты, каля якіх я стаю:
- ???
- ну памер чаму такі маленькі? - туплю пытаю.
адзін адказвае, што зараз выправіць.
а я ледзь ня ржу. вось дык сказала, вучылка.

а сёньня тэлефануе магістрант. трэба сказаць, ён разы ў два за мяне старэйшы. і навязьлівы. кожны раз пытае, як у мяне справы.
сёньня мой хворы голас сам за сябе ўсім адказваў, што "справы хрэнова, чо там".
але гэты праніклівы малады чалавек працягваў:
- як выходныя правялі?
- нармальна.
- спортам якім-небудзь займаецеся?
- не, зусім ніякім не займаюся.
- можа вас на рускі більярд завесьці?
- ??? (афігеўшы)
- ведаеце, у Беларусі жанчыны нашмат лепш за мужчын у більярд гуляюць.
- ага.
- гэта праўда, я ня проста так кажу.
- ды ў Беларусі жанчыны ўсё робяць лепш за мужчын!
- аа.. дык я чаго званю...

усё. абавязковая частка выкананая. пайду да марфея.

вучылка, маё, сьмех, людзі

Previous post Next post
Up