Пакуль смажацца чабурэкі...

Oct 30, 2016 11:36

... Раскажу вам пра сайт знаёмстваў.

Якім чынам я трапіла ў сацыяльную сетку для знаёмстваў - гэта асобная рамантычная гісторыя, ня буду заглыбляцца.
Для інфармацыі, як там можна знаёміцца:
- альбо нехта знаёміцца з табой (а ты проста сядзіш у атачэньні котак  чакаеш);
- альбо праглядаеш фотаздымкі і профілі хлапцоў (яны паказваюцца збольшага выпадкова), ставіш ім лайк і зноў з коткамі чакаеш :))
Ну прынамсі я так зразумела.

Упершыню я так грунтоўна занурылася ў жанр мужчынскага фота "Лайкні мяне, дзетка!" (Austin Powers адпачывае). Пра гэта можна многа напісаць, аздабляючы словы карцінкамі. Але, думаю, так рабіць неэтычна.

Пра што я тут хацела сказаць, дык гэта, канечне, пра Беларусь нашу гаротную. У профілі людзі пазначаюць, якімі мовамі валодаюць. Дык вось, беларусы вельмі рэдка пазначаюць беларускую. Больш затое, калі і робяць гэта, то руская ў іх native, а беларуская fluent, у лепшым выпадку. Адзінкі пішуць, што яна родная. Ну як так!..

Усё, дасмажыліся.

шэршэлём, драбядзень, людзі

Previous post Next post
Up