цікавіць вашае меркаваньне

Aug 11, 2012 22:43

На носе ўжо новы вучэбны год, а значыць, новыя лекцыі. Напэўна, вы здагадваецеся, што на лекцыі выкладчыку даводзіцца шмат гаварыць. Шмат і гучна, а для мяне гэта абсалютна не ўласьціва. І напэўна таму, бывае, падчас лекцыі перасыхае ў роце.

І вось да чаго я гэта пішу.

Як лічыце, калі выкладчык будзе прыносіць з сабой бутэльку вады і пластыкавы стаканчык, наліваць у час лекцыі ваду ў стаканчык і піць - гэта нармальна? Ці ня будзе ў студэнтаў фарміравацца думка, што выкладчык хвалюецца, і што, адпаведна, можна яго не баяцца?


вучылка, пытаю

Previous post Next post
Up