ты пакідаючы, застанься
зрабіўшы крок,
зрабіўшы крок
паўстанкамі, ці станцыямі,
ці скрыжаваннямі дарог
ані малое, што захныкаў
і маці за спадніцу б’е
ты абдымай мяне,
каб тых абдымкаў
ніводныя былі глыбей
каб з глыбінёю нас спаткала,
й пакінула ў гэтай глыбіні
ці мора, ці вулкана
ці, можа, цішыні
навошта холад, ды зімою
і ўрэшце лёс, калі такі
ты пакідай,
як невыносна быць са мною -
кахання не пакінь
http://vk.com/note11559338_11835743