Jan 04, 2014 15:08
* * *
згадаю
нанава цябе
і тую вуліцу,
і адрас хатні
і доўгае
але цяпер
няўдалае каханне
такія ўздымуцца
зімою свісты
так студзень
у вокнах
заіграе дужа
я напішу
і вышлю ліст
у сцюжу
калі ўжо сам
адказ знайсці
не варты
напэўна
знойдзе пошта:
што я напісаў,
каму
й навошта
* * *