Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха сваімі рукамі стварае музей макетаў «ідэальнага» горада ўжо цягам 10 гадоў. Адзін з макетаў прысвечаны гістарычнаму цэнтру Гродна, другi - кварталу Гарадніцы.
«Макет кварталу Гарадніцы я планую скончыць недзе ў верасні, пакуль яшчэ ён у працэсе. А гістарычны цэнтр горада ўжо гатовы. І яго хутка можна пабачыць», - расказаў краязнаўца
«Нашай Ніве».