Каб язык не заплятаўся, трошкі гімнастыкі для яго з раніцы не пашкодзіць))
толькі хуценька)...
Перапілі,
пераелі,
пералушчылі,
перапаролі,
перамалолі,
ператрушчылі.
Я нікому ніколі нічога ніякага,
а калі што якое,
дык што там такое?
Рапартаваў, рапартаваў,
ды не дарапартаваў,
стаў дарапартоўваць,
ды зарапартаваўся.
Што б я калі дзе што-небудзь якое,
а то я ніколі, нідзе, нічога, ніякага!
Калясо выкалесілася,
жалеза выжалезілася,
палукашак выпалукашыкаваўся,
агонь выагняваўся.
сябры з дзеткамі ці тыя, хто толькі збіраецца ці ўжо чакае))), вам сюды:
http://kazki.by/