Jan 06, 2007 18:59
знаете, я нкогда раньше особо не увлекалась современной белорусской литературой. а теперь вот уже четвёртые сутки зачитываюсь до одури. и к тому же вдруг узнала в одной из фантазий Югаси Каляды самую что ни на есть себя, правда, слегка утрированную, но всё же. чему несказанно обрадовалась:)
"Таксама ў Замку жыве Трыстана - валадарка Невядомага Каралеўства. У яе доўгія залатыя валасы, і ўвасабляе яна Нешчасьлівае Каханьне. Яна па чарзе кахае ўсіх выяўленых на старажытных партрэтах каралёў, князёў ды прынцаў, ды вельмі пакутуе праз тое, што яны не адказваюць ёй узаемнасьцю. На Трыстану не ўплываюць ніякія перакананьні іншых жыхароў Замку, што гэтыя людзі даўно памерлі, што гэты, напрыклад, быў тыранам і па чарзе забіў дваццаць пяць сваіх жонак, а той увогуле быў дурнаваты, дарма што прыгожы, і так і не навучыўся чытаць. Апафеозам ейных пачуцьцёвых вышукаў становіцца каханьне без узаемнасьці да рыцарскіх латаў, якія, трымаючы дзіду, стаяць ля ўваходу ў тронную залу. Трыстана пераконвае ўсіх іншых, што з гэтым прыгожым рыцарам яе яднае жахлівая пустэча ўсярэдзіне. Урэшце яна пачынае бавіць гадзіны, седзячы перад ім на халоднай падлозе ды чытаючы яму ўголас вершы пра каханьне" (с)Югася Каляда " Замалёўкі з вясковага жыцця".
чтиво