Feb 14, 2010 04:48
некуды сыйшла ўпэўненасць. людзі незаўважна запыліліся, сталі такімі пашкоджанымі наждачкай(?) люстрамі. не ўдаецца пераконваць. думкі сыходзяць у кардон. можа гэта не яна кудысьці сыйўда, а я разупэўніўся.
хіба я нешта зразумеў і таму не навязваю сваю волю?
неяк трапна заўважыла, што са мной яна вучыцца казаць "не". з такой шчырасцю і бездакорнасцю ўвагнаць штых зможа не кожны патолагаанатам.
а я толькі і паспяваю, што прымаць на сябе ўдары. той бы параіў ужыць актыўныя захады. але ж гэта ўсё роўна, што навучаць снежную каралеву плаванню ў басейне з падагрэвам, а потым засунуць у турбасалярый.
хаця я саграваюся побач з ёю, нават калі ў мяне тэмпература за 38, сухі кашаль і набітая паралонам галава.
яна хоча быць адна