Dec 14, 2009 02:47
неяк усе раптам сталі на ўзводзе.
мо за год план па сварках і атручэннях адносінаў не перавыканалі. не равён час, што і да каляд можна не дажыць - заб'юць і не спытаюць, ды ў снезе закапаюць.
нібы ляснутыя мехам паўсядзённасці з жывёльным імпэтам шукаюць прытулку.
можна быць гатовым да ўсяго, але ж зусім не гарыць раскурочваць усіх тых, да каго дацягнуцца рукі.
аж страшна цікава сабе ўявіць, што будзе 20.12.2012.