Nov 28, 2011 12:07
Weissruthene auf der Wacht
БЕЛАРУС НА ВАРЦЕ
2 год выданьня студзень 1944 №2
часапіс беларускае паліцыі
23-я угодкі слуцкага паўстаньня
Юры Громіч.
Першая сусьветная вайна у 1918 годзе набліжалася да канца. Расейская імпэрыя, ці як яе называлі турма народаў, развальвалася. Усе паняволеныя ёю народы, асабліва тыя, што апынуліся у часе вайны пад апекай нямецкае арміі, імкнуліся да вызваленьня і тварылі свае незалежныя гаспадарствы. Паўставалі Украіна, Летува, Лацьвія, Эстонія ды іншыя краіны. Ня былі бязьдзейнымі і беларусы. Беларуская інтэлігэнцыя, беларусы вайскоўцы, якія служылі у чужых арміях, ды увесь беларускі народ стараўся стварыць сваю Беларускую Дзяржаву, узнавіць славу Беларусі, якую яна мела у мініуласьці.
Адбываліся розныя беларускія зьезды, нарады, паўставалі розныя беларускія арганізацыі, газэты, часапісы, школы, вайсковыя аддзелы. 25-га сакавіка 1918 году Беларусь была абвешчана вольнай і незалежнай. Усюды на мясцох беларусы самі рыхтаваліся кіраваць сваім жыцьцём і працай. Асабліва добра гэта ішло у Слуцку, дзе у 1918 г. стварыўся Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале з Паўлам Жаўрыдам і зараз-жа прыступіў да творчае дзяржаўнае беларускае працы.
Але у гэтым часе у Расеі на месца царскае удады арганізавалася вовая-чорная жыдоўска-бальшавіцкая сіла з вялікімі захопніцкімі намерамі. I яна з імпэтам кацілася на Захад, а у першую чаргу у Беларусь. Адначасна жыды выклікалі непакой у Нямеччыне і нямецкая армія, што затрымвала бальшавіцкі наступ, змушана была адступаць і пакідаць Беларусь. Бальшавікі нішчылі усе найпрыгажэйшыя беларускія парываньні, спыняючы усю дзяржаўную беларускую працу, ліквідуючы беларускія арганізацыі, установы і арыштоўваючы выдатнейшых беларусаў. Заняўшы Слуцак бальшавікі зьліквідавалі Беларускі Нацыянальны Камітэт, а старшыню Жаўрыда арыштавалі. І гэтак было усюды, бо беларускія вайсковыя аддзелы не пасьпелі яшчэ належна зарганізавацца, каб даваць бальшавікам адпор, тым больш, што з другога боку супроць беларусаў выступілі палякі, якія таксама мелі вялікія апэтыты на беларускія землі.
Беларускі Урад, Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, беларускія вайсковыя аддзелы прымушаны былі адступіць у Летуву, а бальшавікі пачалі біцца з палякамі за падзел беларускае зямлі.
У сувятзі з польска-бальшавіцкай вайной і у сувязі з наступам палякаў на усход у 1919 годзе Случчына апынулася пад польскай уладай. У гэтым часе якраз удалося уцячы ад бальшавікоў П. Жаўрыду. Беларускі Нацыянальны Камітэт ізноў пачаў працаваць. Дзеля стварэньня самаабароны была зарганізавана народная міліцыя у ліку 500 чалавек. Нажаль, сярод слуцкага беларускага актыву пачаў выяўляцца разлад. Невялікая группа беларусаў на чале з Паўлюкевічам, якому удалося стаць старшынёю Беларускага Нацыянальнага Камітэту, кінулася у польскі бок. Беларусы-незалежнікі на чале з Пракулевічам, баючыся, каб група гэтая не здабыла для сябе шырэйшай папулярнасьці і каб не праводзіла свае акцыі у народзе, пастанавілі склікаць зьезд Случчыны. Зьезд гэты адбыўся 14.ХІ.1920 году у Слуцку. Ў ім бралі удзел 107 прадстаўнікоў ад гораду Слуцаку і 15 ад воласьцяў Слуцкага павету. На зьезьдзе былі таксама прадстаўнікі ад беларускіх аддзелаў гэнэрала Балаховіча, якія існавалі пры польскай уладзе. Быў на зьезьдзе Павал Жаўрыд, ужо як камісар ураду БНР на Слуцкі павет і прадстаўнік найвышэйшае Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. Зьезд адразу ініцыятыву і кіраўніцтва беларускім рухам перадаў у рукі Беларускіх незалежнікаў, адбіраючы яе з рук групы Паўлюкевіча. За старшыню зьезду быў абраны Русак, а за віцэ-старшыню Пракулевіч. Зьезд, прызнаючы сябе найвышайшым народным прадстаўніцтвам Случчыны, выказаўся, што жыхарства Случчыны не прызнае ніякае чужацкае улады і будзе уважаць законнымі толькі тую уладу і урад, якія абярэ і паставіць сам беларускі народ. Часовым-жа урадам пастаноўлена уважаць Раду Случчыны, выбраную на зьезьдзе з 17 асобаў на чале з Пракулевічам.
У рэзалюцыі зьезду ад 14.ХІ.1920 г. было сказана: «Першы Беларускі Зьезд Случчыны, скліканы у ліку 107 асобаў вітае Найвышэйшую Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што усе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны, катэгарычна пратэстуе супроць заняцьця нашае Бацькаўшчыны .чужацкімі і самазванчымі савецкімі уладамі. Хай жыве вольная незалежная Народная Беларуская Рэспубліка у яэ этнаграфічных межах».
Незадоўга пасьля Зьезду 21.XIІ.1920 году Рада Случчыны выдала дэклярацыю, дзе гаварылася: “У мамэнт самавызначэньня усія народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць i свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвала волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе усяму сьвету аб дамаганьнях, намерах беларускага сялянства, аб тым, што Беларусь навінна быць вольнай незалежнай Рэспублікай у яе этнаграфічных межах, Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дакляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў і у выпадку патрэбьі нават сілаю зброі, ня гледзячы на лічбовую перавагу ворага, думаючы, што наша справа-справа праўдзівая, а праўда заўсёды красуе».
Ня гледзячы на такое станоновішча Рады Случчыны, бальшавікі у 1920 годзе у канцы лістапада, калі палякі пачалі адступаць на захад, бяз ніякага папярэджаньня займалі Случчыну. Адважныя случчакі, верныя сваёй пастанове, хапіліся за зброю і пачалі самі запыняць бальшавіцкі наступ. У валасьцёх і вёсках паўставалі Беларускія Нацыянальныя Камітэты, арганізавалася самаабарона. Рада Случчыны тварыла рэгулярныя вайсковыя беларускія аддзелы, ядром якіх стала народ ная міліцыя. Тымчасам, бальшавікі набліжаліся ужо да Слуцку. Час быў кароткі і абарона не зарганізавалася. Таму галоўнае вайсковае беларускае камандаваньне, створанае пры Радзе Случчыны, выдала загад аддзелам і міліцыі пакінуць Слуцак і зьбірацца у Семежаве, дзе агулам згуртавалася каля 10.000 паўстанцаў, Тут-жа у Семежаве Стварыўся беларускі Слуцкі полк пад камандваньнем палкоўніка Гаўрыловіча, які зараз-жат хоць ня меў дастатковае колькасьці зброі і амуніцыі, прыступіў да збройкага змаганьня з бальшавікамі. У міжчасе у Семежаве паўстаў і другі беларускі Грозаўскі полк, складзены пераважна з моладзі Грозава, пад камандваньнем капітана Семянюка. 3 Слуцкага і Грозаўскага палкоў стварылася першая Слуцкая дывізія, камандваньне якой спачатку было даручана капітану Анцыповічу, а пасьля капітану Сокал-Кутылоўскаму.
Гэтак зарганізаваная першая беларуская дывізія 27-га лістапада 1920 году пайшла у крывавы бой за сваю Бацькаўшчыну. Баі разгортваліся каля вёсак Быстрыцы, Верабейчыцаў, Ва-сільчыцаў, Чарнагубава, Васілішак, Дашнова, Лютавіч, Мацкевічаў, каля Копыля, Цімкавічаў, Вызны ды інш. Шмат дзе паўстанцам удавалася нятолькі паўстрымваць бальшавікоў, але і адбіраць ад іх вёскі і мястэчкі. Прыкладам, былі адабраны ад бальшавікоў Цімкавічы дьі іншыя мясцовасьці. Бальшавікі мелі вялікія страты забітымі і параненымі. Шмат чырвонаармейцаў слухалі заклік Рады Случчыны, якая зварочвалася да іх з адмысловымі адозвамі і здаваліся у палон або перакодзілі у шэрагі паўстанцаў. Бачучы гэта бальшавіцкае камандаваньне накіравала супроць паўстанцаў найбольш верныя камуністьгчныя аддзелы, якія ня таяі лёгка здаваліся, ды праводзілі масавыя арышты і расстрэлы сярод жыхарства.
Беларускія паўстанцы, ня маючы належнае колькасьці зброі і амуніцыі, не маглі далей даваць адпору бальшавікам і прымушаныя былі адступаць да ракі Лань. Пасьля усё-ж яшчэ колькі разоў паўстанцам удавалася рабіць удалыя контратакі і здабываць перамогі, але абараніць Беларусь ад бальшавікоў яны не маглі. 28-га сьнежня 1920 году Слуцкая дывізія прымушана была перайсьці польскую мяжу. Тут яе палякі абяззброілі і інтэрнавалі спачатку каля Сіняўкі, а пасьля у Беластоку.
Частка паўстанцаў аднак не аддала зброі палякам. Гэгыя паўстанцы пайшлі у слуцкія лясы, зарганізаваліся у аддзеды і яшчэ праз цэлыя гады з нячуванай упартасьцю змагаліся з бальшавікамі.
Сёлета мінула 23 гады ад часу слаўнага Слуцкага Паўстаньня. Шмат хто з слуцкіх паўстанцаў вярнуўся ізноў да працы на беларускай ніве і да змаганьня з бальшавізмам, які далей пагражае нашай Бацькаўшчыне. Цяпер аднак бальшавізм напэўна будзе зьнішчаны, бо з ім змагаецца Вяліканямеччына, з ім змагаецца найлепшая у сьвеце пямецкая армія, бо сьвет добра ведае, што бальшавізм ёсьць найвялікшым ворагам культуры і цывілізацыі. Беларускі народ таксама перканаўся, што найвялікшым ворагам Беларсі і дабрабыту беларускага народу зьяўляюцца бальшавікі. Вось чаму цяпер беларускі народ будзе яшчэ больш заўзята, больш упорыста і непахісна змагацца з бальшавізмам. Беларусы у сучасны мамэнт ад нямецкае арміі маюць вялікае падтрыманне, абарону і зброю супроць бальшавікоў. Час аканчальнае перемогі над бальшавізмам залежыць у вялікай ступені ад таго, наколькі усе людзі натужаць свае сілы і аканчальна удараць па бальшавіках. Дзеля гэтага беларусы у першую чаргу павінны мабілізаваць усе свае сілы, тварыць свае збройныя адзелы і усюды біць і дабіваць бальшавікоў, каб яны ніколі не маглі больш паўстаць і каб нашая Бацькаўшчына Беларусь была шчаслівая.