Трошкі аб строі жаўнераў БКА

May 26, 2009 09:10




У сваёй кнізе "Спробы стварэння беларускага войска..." Франц Кушаль пісаў, што жаўнеры БКА атрымлівалі чорныя курткі дапаможнай паліцыі. Гэтыя курткі існавалі ў некалькіх варыянтах.



На фотаздымку курсанты афіцэрскай школы БКА ў мадыфікаваных куртках агульных СС М-34. У куртцы выдалены горныя кішэні, клапаны ніжніх кішэняў, закаўрашы, каўнер зроблены з шэрага (шэра-зялёнага, шэра-блакітнага) сукна, якое, як мяркуюць уніфамісты, бралі з спісаных германскіх мундзіраў.



На гэтым фотаздымку ўкраінскія партызаны, частка якіх раней служыла ў дапаможнай паліцыі. У адрозненні ад куртак першага варыянта, паліцыйныя курткі трох жаўнераў з першага шэрагу захавалі горныя кішэні.



На гэтым фотаздымку ўкранінскія шуцманы ў паліцыйных куртках, клапаны ніжніх кішэняў якіх засталіся не мадыфікаванымі.

На тых нешматлікіх фотаздымках БКА, якія захаваліся да нашага часу, у асноўным мы можам бачыць курсантаў Менскай афіцэрскай школы БКА, у куртках першага варыянта. Якія мундзіры насілі жаўнеры астатніх 39 стралецкіх батальёнаў БКА, мы не ведаем. Гэта могуць быць курткі як першага варыянта, так і “бюджэтныя” паліцыйныя курткі трэцяга варыянта ці ўсё разам.

Previous post Next post
Up