Калi будзiце 8 верасня 2008 года ў Воршы, завiтайце ў парафіяльны касцёл св. Язэпа (вул. Савецкая). Там экспануецца каляровая ксеракопія ў натуральны фармат вядомай карціны ХVI ст. “Аршанская бітва”, арыгінал якой знаходзiцца ў Музэі Народным (Варшава). На гэтай карцiне можна ўбачыць лiтвiнскiх вершнiкаў пад сцягамi Святога Юрыя (Георгiя), патрона лiтвiнскага рыцарства i шляхты. Сцяг уяўляе белы трохкутнiк з чырвоным крыжам. Стары вайсковы лiтвiнскi сцяг падобны на сучасны сцяг Грузii i, часткова, на сцяг Вялiкабрытанii.
Яшчэ раней да падзей 8 верасня 1514 года вайсковыя адзелы ВКЛ карысталіся харугвамі з Пагоняй на чырвоным поле.
У часы нашага караля Сігізмунда III Гарадзенскія адзелы карысталіся наступнай харугв'ю:
Як бачым Пагоня тут на зялёным полі. А Пагоня на Слонімскай харугві на блакітным полі.
У канцы 18 ст. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў новыя сымбалі дзяржавы. Пагоня ВКЛ атрымала блакітнае поле (тарк) .
Пасля аднаўлення нашай дзяржаунасцi Напалеонам Вызвалiцелем 1 лiпеня 1812, было адноўлена лiтвiнскае войска, кавалерыя якога выкарыстоўвала блакітна-белыя тактычныя сцяжкі колераў герба ВКЛ.
Уланы Княства Варшаўскага карысталіся чырвона-белымі сцягамі, якія з часам сталі ў іх дзяржаўнымі.
У 1812 годзе палкі лінейнай пяхоты мелі сцягі з арлом Княства Варшаўскага. Акрамя палкавых сцягоў у кожнай роты павінен быў быць свой уласны сцяжок-фаньон, які, верагодна, рабіўся на ўзор французкіх фаньонаў.
25 сакавiка 1918 года нашчадкі лiтвiнаў, беларусы, аднавiлi сваю нацыянальную дзяржаву пад назвай БНР. У 1920 годзе былi створаны 2 палка войска БНР: 1-шы Слуцкi i 2-гi Грозаўскi. Захаваўся фотаздымак палкавога сцяга Слуцкага палка БНР.
23 лютага 1944 года беларускія патрыёты за кошт германскіх акупантаў аднавілі беларускае войска-Беларускую Краевую Абарону, каб аднавіць нашу дзяржаву, незалежную ад заходніх i ўсходніх iмперыялiстаў. Iнфармацыi аб наяўнасці ў пяхотных i саперных батальенаў БКА уласных сцягоў, не захавалася. У час прысягi на адданасць Беларусi беларускія камбатанты у 1944 годзе выкарыстоўвалi сцягі БНР. Нiжэй знаходзiцца фота з Менскага музэю ВАВ.
У 1944 годзе жаўнеры Навагародскага кавалерыйскага эскадрона Барыса Рагулі атрымалі ад мясцовых жыхароў сцяг з выявамі Пагоні і герба Навагародка, рэканструкцыю якога знаходзіцца ніжэй.
У першай палове 90-х беларускiя вайскоўцы прымалi прысягу на адданасць Рэспублікі Беларусь пад дзяржаўным бел-чырвона-белым сцягам БНР з навершам у выглядзе патрыяршага крыжа.