Ліза 1

Aug 14, 2012 16:26

Роўна адзін год таму я даведаўся, што стаў бацькам. А сёмай гадзіне раніцы жонка патэлефанавала мне з бальніцы і сказала, што папярэднім вечарам ёй датэрминова зрабілі кесарава, ў выніку чаго на свет з'явілася маленькая дзяўчынка Ліза. З'явілася амаль на 2 месяцы раней тэрміну.

Першыя тыдні Лізінага жыцця сталі для нас сапраўдным выпрабаваннем. Стан немаўляці быў нестабільны і мы ведалі, што кожную хвіліну магло здарыцца нешта непрыемнае і фатальнае. Але ў гэты раз лёс быў міласьцівы да нас, і ўсе абышлося без наступстваў.

Такім чынам, учора у маленькае Лізы быў першы Дзень нараджэння. Віншую цябе, дачушка :)


Previous post Next post
Up