Выпадкова знайшоў гэты кліп на песьню "Доктара Мора". Вось так пачыналася мызучная кар'ера Аляксея Шадзько. Аляксей ўжо і сам не памятае пра гэты відэазапіс. І песьню гэту я ад яго ніколі не чуў. Тады, ў пачатку дзевяностых, здымалі дрэнныя кліпы на добрую музыку.
You can watch this video on www.livejournal.com
Але аднаму кліпу такі ўдалося парвать эўрапейскія чарты (ці як там гэтая харлера завецца). Гэта быў кліп на песьню "Бывай, мой хлопчык" таго ж "Доктара Мора". Мала таго, што сама песьня выдатная ("Хлопчык" атаясамліваецца з самім Аляксеем, які развітваецца са сваім дзяцінствам, з самім сабой), дык і відэа атрымалася такім, што нават ў наш час вглядае сучасна. Пазней песьня была перавыдадзена ў новай аранжыроўцы, але першапачатковы варыянт кранае мяне значна больш.
Click to view
І яшчэ вельмі прыемна тое, што аўтар і выканаўца абодзьвух песень наш суайчыннік - беларус, хоць і з рускімі і нямецкімі каранямі.