Калісці гэта была ўскраіна горада, выезд у бок Ракава. Цяпер - амаль што самы цэнтр.
Чаго тут толькі не было: і вуніяцкая царква, і Петрапаўлаўскі манастыр, і шпалерная фабрыка, у часы Вялікай айчыннай тутака размяшчаліся аддзяленне Гестапа і была нават частка яўрэйскага гета.
Цяпер на Ракаўскай шматлікія офісы, італьянская амбасада, Петрапаулаўская царква (манастыра ўжо німа). Жылы раён - так званае Ракаўскае прадмесце - быў знесены гадах недзе ў 80-х падчас рэканструкцыі вуліцы Няміга.