Nov 23, 2010 10:30
Учора ў целіку да выбаршчыкаў звяртаўся кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі. Сярод іншага, ён прапануе скасаваць сучаснае адміністратыўнае дзяленне Беларусі на шэсць абласцей. Мапу Беларусі Рымашэўскі лічыць патрэбным падзяліць на 23 вобласці. Сярод новых абласных цэнтраў цёзка назваў Полацк і Глыбокае. От жаш Рымашэўскі, от жаш *укін сын. Ведае, куды біць, чарцяка! Глыбокае цяпер дакладна за яго. Некалі ж назваў Глыбоччыну саміведаецехто "гасударства ў гасударстве". Ну тут пакуль не суверэнітэт, але статус абласнога горада - таксама варыянт, прамежкавы. (Не ад слова "прамежнасьць", ты больш яно не кананічнае - у слоўніку нашай нівы не маецца). Карацей, чакаем другога выступу. Калі паабяцае Глыбоцкі МКК (так, менавіта там робяць легендарнаю згушчонку!) вывесьці на межгалактычны рынак - пайду галасаваць!.. :)