Дабраччын альбом запісаны пры непасрэдным і самым актыўным удзеле
Linkin Park у падтрымку ахвяр землятрусу на Гаіці. Зазірнуўшы на сайт
http://www.musicforrelief.org, можна запампаваць альбом.
Linkin Park заснавалі дабрачынную арганізацыю Music For Relief праз якую зараз ідзе актыўны збор сродкаў у падтрымку ахвяр землятрусу. На альбом патрапілі песні такіх музыкаў як: Аланіс Морыссэт, The All-American Rejects, Дэйв Мецьюз, Энрыке Іглесіас, Hoobastank, Kenna, Lupe Fiasco, Пітэр Габрыэль і Slash. І яшчэ там ёсць новая песня Linkin Park «Not Alone». Яшчэ 2 песні Kenna i Lupe Fiasco запісаны пры дапамозе
Майка Шыноды (Linkin Park). Хто хоча дапамагці як-небудзь ці чым-небудзь гаіцянам, ахвяруйце і пампуйце.