Будзеце смяяцца, але сённяшні допіс таксама пра брокалі. Я не спецыяльна, яно само так атрымалася :)
У мяне з маёй мамай настолькі адрозніваюцца харчовыя звычкі і падыход да гатоўкі, што калі я пачала жыць асобна, то ў меню з "мамінага" засталіся толькі макароны з соўсам. Соўс быў не надта хітры, у вашай сям'і можа таксама такі гатуюць - цыбуля/часнык/фарш/плаўлены сырок/таматная паста/вада/прыправы, але такі смачны, што мы з сястрой у дзяцінстве ледзь не біліся за права вылізаць патэльню кавалачкам хлеба :))
Так вось гэтая паста з брокалі і соўсам з кеш'ю мне вельмі нагадвае тыя макароны з сырным соўсам - атрымліваецца гэтак жа сама смачна і нават хочацца ўспомніць дзяцінства і пабіцца за астаткі на патэльні :))
Спатрэбіцца:
6 шклянак пакрышанай брокалі (прыкладна палова качана)
230 г пасты
1/2 шклянкі неабсмажанага кеш'ю
1 - 1 1/2 шклянкі вады
2 сталовыя лыжкі булёна з агародніны
6 зубкоў часныка
1 сталовая лыжка пасты місо
1/2 сталовай лыжкі харчовых дрожжаў (для сырнага смаку - 3-4 сталовыя лыжкі)
1/2 чайнай лыжкі тхіны
1/4 чайнай лыжкі папрыкі
соль і перац па смаку
працэс і падрабязнасці Доўга допіс пішацца, а страва гатуецца вельмі хутка, толькі што адразу на трох канфоках :)) Асабіста для мяне гэта не проста рэцэпт, а паратунак, калі трэба вельмі хутка зрабіць вячэру - на ўсё-пра ўсё не больш за 20 хвілін :)