Пра тайскія ролы

Feb 20, 2015 23:51

Месяц таму мне давялося ўдзельнічаць у здымках адной тв-перадачы, гэта былі чатыры дні здымкаў нон-стоп у месцы, дзе немагчыма было арганізаваць прыстойны абед - ні кухні/мікрахвалёўкі, ні ніякага кафэ/сталоўкі ў зоне дасяжнасці. Адзінае, чым я прыдумала ратаваць сябе і мужа ад голада, былі ролы-бурыта - рабіла міску сытнага салата і заварочвала порцыю ў лаваш (а да гэтага такіх ролаў не тое што не гатавала - нават не каштавала). Не першае-другое-кампот, але неяк пратрымаліся.

Так вось, да чаго вяду - калі б я тады ўжо ведала рэцэпт гэтых тайскіх ролаў, пра які зараз буду пісаць, то я б іх рабіла і брала з сабой кожны з тых чатырох здымачных дзён. Яны проста неверагодна смачныя! Я сёння зрабіла палову порцыі, усяго дзьве штукі і вельмі пра тое пашкадавала, таму што першы рол я з'ела яшчэ да таго, як скруціла другі.


Спатрэбіцца (на 4 порцыі):

350 г тофу
1/3 шклянкі арахісавага масла
4 сталовыя лыжкі соевага соуса
1 сталовая лыжка сока лайма
1/8 чайнай лыжкі часнычнага парашку
1/8 чайнай лыжкі кайенскага перца
1/4 шклянкі дробна пакрышанага балгарскага перца
1/4 шклянкі дробна пакрышынай чырвонай цыбулі
1/2 шклянкі натаркаванай морквы
1 дробна пакрышаны сцебель сельдрэя
1/4 шклянкі пакрышанай кінзы
1/4 чайнай лыжкі молатага імберца
4 цэльназернавыя тарцільі/альбо 8 кавалкаў цэльназернавога хлеба/альбо 4 піты
4 лісціка салата-латука

працэс і дэталі

кухня, blogspot

Previous post Next post
Up