Касьцёл Найсьв. Тройцы (Сьв. Роха), Менск: інтэр'ер у XIX ст.

Oct 20, 2010 09:23



(Выява зь Вікіпэдыі, 1868 г.) „...[Б]іскуп А. Вайткевіч 6.7.1861 г. здолеў атрымаць дазвол на пабудову новага мураванага касцёла, які быў узведзены за 3 гады (1861-1864) па праекту акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў М. Сівіцкага, кіраваў будаўнічымі справамі ксёндз Ф. Гарбачэўскі. 1 лістапада 1864 г. святыня была асвечаная...
         Неагатычны стыль вытрыманы і ў інтэр'еры касцёла, перакрытым цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Такімі ж неагатычнымі былі і алтары, і амбона, і агароджа хораў. Усё гэта было выканана з дрэва і распісана пад мармур. На хорах былі ўстаноўленыя арганы «на 18 галасоў». ...
         У 3-ярусным галоўным алтары касцёла ў 2-й пал. ХІХ ст. знаходзіўся абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам у шаце і абраз Найсвяцейшай Тройцы, напісаны на палатне. Бакавыя алтары падзяляліся вертыкальна на тры часткі, завершаныя пінаклямі. Цэнтральную нішу правага алтара займала цудоўная фігура святога Роха, перанесеная са старой, разабранай у 1901 г., каплічкі. ... У бакавым алтары касцёла ў ХІХ ст. фігуру св. Роха атачалі фігуры. св. Міхала і св. Габрыэля. У левым бакавым алтары на фоне абраза Збаўцы стаяла фігура св. Антонія ў атачэнні выяваў св. Лукі і св. Яна. Злева ад увахода знаходзілася капліца з алтаром Гробу Панскага. 
         ... 3 мая 1922 г. канфіскавана серабра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата - 45 долей, з капліцы побач з касцёлам забрана серабра 13 фунтаў 60 залатнікоў. У 1930-я гг. касцёл зачынілі. Са святыні вынеслі алтары, арганы, касцельныя каштоўнасці, знікла і знакамітая фігура св. Роха...“
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (Сьв. Роха): Гл. поўны тэкcт на Radzima.org

(NB: Cf. cучасны выгляд).

пакаёвыя расьліны, падсьвечнікі, скульптура/статуі, Менск / Мінск, скляпеньні, места, нэаготыка, публічнае, культавае, абраз, XIXст., касьцёл, падлога

Previous post Next post
Up