Канапа з Нясвіжу

Aug 15, 2010 17:28

Сярод шматлікіх дэкарацыяў Купалаўскага тэатру да нядаўняга пачатку рэстаўрацыі знаходзілася канапа з Нясвіжскага замку. Вось яна падчас "гастроляў" на сёлетнім балі у музэі Гісторыі:

Read more... )

канапа, Нясьвіж

Leave a comment

Comments 12

juli_erde August 15 2010, 15:34:23 UTC
Ну так, было трэба)))
Не ведаю, нажаль. А вось люстэркі дакладна вернуць.

Reply


suziralnik August 15 2010, 21:16:39 UTC
Дзякую! Цудоўныя здымкі і цудоўная канапа! Форма даволі незвычайная: нямала бачыў французскіх канапаў падобных з адной сьпінкай (як-бы фатэля „з працягам“), аднак зь дзьвюмя такімі асобнымі - дагэтуль ніколі, нават ні ў якіх альбомах і каталёгах антыкварнай мэблі такіх не прыгадваю.

Reply


suziralnik August 16 2010, 10:29:03 UTC
Паглядзеўшы даведнікі і інтэрнэт, мяркую, што канапа французская (або ў фр. стылю) і належыць да стылю Напаліёна ІІІ, др. пал. ХІХ ст.

Reply

juli_erde August 17 2010, 11:03:24 UTC
Знайшла амаль такое самае крэсла - "сіямскія блізняты" 1851 г., германскае нэаракако. То бок тая самая тагачасная эклектыка.

Reply

suziralnik August 17 2010, 17:59:52 UTC
Тут канешне можна дыскутаваць, ці слушна клясыфікаваць гэты прадмет мэблі як крэсла/фатэлю, ці як канапу? Вось ніжэй прыклад з www падобнай канструкцыі (Францыя) з эпохі/стыля Напалеона ІІІ, што французы разглядаюць як дакладна канапу, аднак чым трэьба ўважаць нясьвіскі прыклад (мабыць фатэляй/крэслам-канапаю), напэўна адкрытае пытаньне...


... )

Reply

suziralnik August 17 2010, 18:09:39 UTC
(Дарэчы, калі камусьці-бы ўдалося заглянуць пад ніз ножак радзівілаўскай канапы, я амаль упэўнены, што на канцах там знайшліся-бы сьляды ад крапленьня колаў. Гэта быў-бы „доказ“ канапнасьці, бо ножкі канапы тады звычайна ставіліся на колы, а ножкі крэслаў ніколі, фатэляў зрэдку).

Reply


suziralnik September 11 2010, 16:51:45 UTC
Карыстальнік Gerlinde-march, прашу выказвацца па прапанаванай тэме. Мадэратар.
Пользователь Gerlinde-march, пожалуйств высказывайтесь по преложенной теме. Модератор.

Reply


suziralnik December 26 2010, 05:27:06 UTC
Мне здаецца гэтая канапа -- якаясь сваячка той нясьвіскай канапы :)
Гэтую адносяць 2/2 ХІХ ст. (віктарыянскай эпохі), прапануецца на інтэрнэтным аўкцыёне e-bay у Вялікай Брытаніі. Як і ў французкім прыкладзе вышэй, яе канапнасьць, а не фатэльнасьць, таксама сумніву не выклікае, з увагі на колы на ножках :)


... )

Reply


Leave a comment

Up