Інтэр'ер з камінам, імаверна ХVIII ст. (аздабленьне з элемэнтамі стылю рэнэсансу і барока?) у сядзібе Літоўшчына непадалёк Глыбокага. Сядзібны дом быў пабудаванай з мадрыны (лістоўніцы), на пачатку ХХ ст. належыў сям'і Вінчаў. Гэнрык Віньча (1865-1922) быў краязнаўцам Глыбоччыны ў канцы XIX - пачатку ХХ ст., фотаздымак апублікаваны ў „Wieś Ilustrowana“, № 11, 1910, напэўна яго аўтарства. У інтэр'еры таксама вядомы партрэт Язэпа Корсака. Будынак нажаль не захаваўся ад рук мясцовага сялянства ўвосень 1918 году.