Пакоі сядзібы Захарнічы на карцінах мастака Яна Хруцкага:
(Надпіс на карціне: "1855 W Zachareniczach malował J. Chrucki")
Маёнтак Захарнічы знаходзіўся ў Полацкім павеце Віцебскай губ., каля 20 км ад Полацка пры возеры Шчалапок. Сядзібны дом пабудаваны ў 1844-45 гг. мастаком Янам Хруцкім, які набыў маёнтак у 1844 г.