Дом у Полацку XVI-XVII ст. вачыма архэоляга

Aug 27, 2012 23:58

„Беларускі дом у XVI-XVII стагодзьдзях“:
Вячаслаў Ракіцкі і Ніна Здановіч на „Радыё Свабодзе“ (30 Лістапада 2000 г)

<...>
(Здановіч: ) “Мы возьмем дом, які знаходзіўся ў Полацку на вуліцы, якая называлася раней Пакроўская. Яна праходзіла ўздоўж Дзьвіны й вяла да Сафійскага сабору”.

(Ракіцкі: ) “Калі ласка, зрабіце экскурсію для слухачоў, правядзіце нас па гэтым доме, вярніце нас на канец XVI стагодзьдзя”.

(Здановіч: ) “Кожны дом пачынаецца з ганку. Ганак меў невялікія памеры, а дзьверы станавіліся візытоўкаю дому. Гэты дом замыкаўся на навясны замок, які акуратна вісеў на клямцы, калі гаспадар быў дома. Зайшоўшы ў сенцы, направа - дзьверы ў кухню.

Кухня - гэта ўладаньне гаспадыні. Там на сьценках, у шафцы, стаяў посуд, які ёй быў неабходны. Там жа было мейсца, дзе мацавалася лучына, каб было сьветла, каб было ўтульна. Там жа знаходзілася невялікае вакенца, каб гаспадыня магла прыглядаць за гаспадаркаю, якая знаходзілася за домам.

У тых жа сенцах, налева, былі дзьверы ў камору. Камора была неабходным элемэнтам гаспадарскага дому, таму што там былі сякія-такія прыпасы - сала, якое лічылі пластамі, вэнджаныя шчупакі, гусі, кілбасы, настойкі, мяды - тое, без чаго гаспадар ня можа сябе адчуваць гаспадаром у кожнай хаце й быць гатовым у любы момант прыняць гасьцей.

Вярнуўшыся ў сенцы, мы з вамі спыніліся на парозе сьвятліцы. Гэта тое мейсца, у якім непасрэдна жылі, дзе зьбіралася разам сям’я. Калі дом быў маленькі, напрыклад, як вось гэты, дык тут жа спалі, елі й тут бавілі час. Таму сьвятліца павінна была ўмяшчаць у сябе ўсё. Яна была, так бы мовіць, унівэрсальным пакоем.

Уздоўж сьценаў былі лавы. Яны разьмяшчаліся пад вокнамі, каб зь іх можна было глядзець на вуліцу. Пасярэдзіне, якраз з парогу, мы можам убачыць печ, якая была тварам гаспадара, тварам сям’і. Тут жа, на сьценах, разьвешваліся ўсе тыя прадметы, якія гаспадар хацеў паказаць гасьцям”.
<...>
Гл. тэкст цалкам тут.

стол пісьмовы, сельская сядзіба, кухня, Полацак / Полацк, пазалота, стол, прыватнае, Рэнэсанс, печ/грубка, тканіны, карціны, сьвятліца, кафля, цывільнае, крэсла, падсьвечнікі, Смургоні/Смаргонь, шафы, XVIIст., места, посуд, зэдлік/табурэт, лава, XVIст.

Previous post Next post
Up