Графскі габінэт і більярдная (?) ў сядзібе Навасёлкі (ашмян. пав.), паміж 1893 і 1896

Mar 08, 2010 23:27






Палац з паркам у сядзібе Навасёлкі был. Ашмянскага павету, цяпер ашмянскі раён, непадалёк рэчкі Ашмянкі. Навасёлкі былі часткаю па-радзівілаўскіх маёнткаў, у XIX ст. цэнтарльная сядзіба маёнкаў графаў Чапскіх на Жупраншчыне.

Ад сярэдзіны XIX ст. сядзібу Навасёлкі асабліва разбудоўваў граф Адам Чапскі, які стварыў там сваю галоўную рэзыдэнцыю.

Затым, пры яго сыне, таксама на імя Адам,
"у 1893 г. у Навасёлках паўстаў новы жыльлёвы [rezydencjonalny] палац на больш як 40 пакояў, у якіх знайшлі сабе выгоднае разьмяшчэньне: адмысловая бібліятэка, а таксама прыгожы збор карцінаў (Tiepolo, Canaletto і інш.)" (Jankowski, Czesław. Powiat Oszmiański. Cz. 1. Petersburg, 1896. ss. 138-142.).
 Збор помнікаў гарадзенскай вобласьці ніякага палацу, зь бібліятэкай і зборам майстроў італьянскага жывапісу, у Навасёлках ня згадвае.

падстаўкі, стол пісьмовы, сельская сядзіба, габінэт, фіранкі/жалюзі, стол більярдны, прыватнае, бюст, салён/гасьцёўня, лямпа ґазавая / ґазоўка, шафа кніжная, карціны, жырандоля, сэрвант, Навасёлкі, крэсла, цывільнае, паркет, падсьвечнікі, фатэлі, палац, посуд, XIXст., крэдэнс (буфэт)

Previous post Next post
Up