Печ з Пагоняй XVIII ст. ў Мосары (з Encykl. Staropolsk.)

Jun 01, 2011 21:45

У ІІІ томе „Encyklopedii Staropolskiej ilustrowanej“ Z. Glogera (1900-03) знаходзім наступны ўрывак і малюнак, прысьвечаны печам у маёнтку Мосар тагачаснай Віленскай губэрніі:

„...На апошнім рысунку паказана печ, якая знаходзіцца ў т.зв. „каралеўскай залі“ палаца ў Мосары (Віленская губ., Дзісьненскі пав.). Гэтая печ зроблена зь вялікіх тэракотавых частак, фон яе памаляваны ў сьветла-блакітны колер, а арнаманты - колеру натуральнай абпаленай гліны.


У вялікай, багата дэкараванай залі, аздобленай партрэтамі каралёў у барэльефах, знаходзіцца другая [печ], падобная агульнай формай, крыху па-іншаму арнамэнтаваная, на якой выява караля Станіслава Аўгуста ў мэдальёне. Як печы, гэтак і ўся заля, хоць крыху перагружана аздабленьнямі, ёсьць, у кожным разе, прыгожым помнікам мастацтва другой паловы XVIII ст. Зрэшты, заслугоўваюць на ўвагу ўсе пакоі, як таксама і сенцы тутэйшага сядзібнага дому. Мосар быў у тым часе адной зь сядзібаў калісьці багатай на Літве сям'і Брастоўскіх (Brzostowskich), потым праз спадчыну перайшоў да сям'і Пілсудзкіх, якой цяпер належыць. У Польшчы печы разглядаліся як упрыгожаньне памяшканьняў, ім стараліся надаць прыаздоблены выгляд. Аднак, як печы патрабуецца перакладаць і яны нярэдка прагараюць, ды знаходзіліся яны паўсюдна ў драўляных сядзібных дамох - дык цяпер ужо сталіся рэдкасьцю. На Літве яшчэ некалькі дзясяткаў маёнткаў маюць гэткія помнікі, нп. надзіва вялікіх памераў печы ў дудзіцкім маёнтку (Менская губ.), што належыў калісьці Прозарам, а цяпер Ельскім. Бракуе толькі захопленых дасьледчыкаў даўняй краёвай культуры, якія рэшту гэтых здабыткаў, што зьнікаюць, захавалі-бы для пакаленняў нашчадкаў у выявах ды адпаведным выдавецтве“.





клясыцызм, сельская сядзіба, цывільнае, Мосар, прыватнае, палац, карніз, лепка/стукка/тынк, печ/грубка, заля, ацяпленьне, XVIIIст.

Previous post Next post
Up