Інтэр'ер рэнэсанснае сядзібы ў рэканструкцыі сучаснага мастака, у кн. Федорук А.Т., „Старинные усадьбы Минского края“ стар. 33.
Адным з найбольш адметных выданьняў па гісторыі сядзібаў у Беларусі было Федорук А.Т., „Старинные усадьбы Минского края“ (Мн., 2000). Нажаль, увага аўтара засяроджана амаль выключна на вонкавым выглядзе сядзібных пабудоваў, іх кампаноўцы ў складзе комплексаў маёнткаў, ды на пляніроўцы паркаў і прысядзібных пляцаў, на прысядзібным „растениеводстве и плодоводстве“, а тэматыка ўнутнанай абстаноўкі згадваецца вельмі эпізадычна. Настолькі, што ў чытача можа скласьціся ўражаньне аб аглядзе Федаруком сядзібаў як аб поглядзе на сядзібы менавіта назіральніка звонку якога нібы ўласна ў панскі дом не ўпускаюць? :), у адрозьненьне ад больш збалянсаваных
„Dziejów rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej“ або кніг А.Н. Кулагіна. Тым ня менш, зь нейкай прычыны аўтар прысьвяціў асобны фрагмэнт свайго тэксту асаблівасьцям інтэр'ераў рэнэсанснае сядзібы, які зьмяшчаецца пад катам ніжэй.
>'>