шпацыр па суботнім Берліне нечакана распачаўся з агляду калоны Перамогі і наведвання размешчанага там музея
Калона з фігурай багіні Вікторыі першапачаткова была ўзведзена на плошчы Рэспублікі ў 1865-1873 гг., у гонар перамог аб'яднанай нямецкай арміі над войскамі Даніі ў 1864 г., Аўстрыі ў 1866 г. і Францыі ў 1870 г. Галоўнай мэтай стваральнікаў новага помніка было паспрыяць фарміраванню агульнанямецкай нацыянальнай свядомасці.
У 1939 г. помнік перамясцілі ў цэнтр перакрыжавання пяці дарог Großer Stern ("вялікая зорка"). Патрапіць да яго можна праз танэлі.
л
Ніжнюю частку калоны займае музей, які так і завецца - Museum in der Siegessäule (музей у калоне Перамогі)
У зімовы перыяд працуе з 10 да 17, па выходных да 17.30. Квіток каштуе 3 еўра,
Экспазіцыя яго нагадала мне лекцыі па гісторыі фарміравання нацыянальнай гістарычнай памяці, бо ўсё тут прысвечана менавіта гэтай тэме (як ствараюцца месцы памяці, на якіх падзеях акцэнтуецца ўвага, як адбываецца станаўленне нацыянальнай свядомасці і тп.)
Гісторыя ўзвядзення самой калоны і яе "жыццёвы лёс" захапляюць. Але ня менш цікавымі з'яўляюцца расповяды пра іншыя мясціны памяці, якія знаходзяцца ў Берліне, у розных рэгіёнах Германіі ды ўвогуле па ўсёй Еўропе.
Агледзеўшы ўсе экспанаты і перачытаўшы надпісы да іх, пачынаю пад'ём да вяршыні. Першы прыпынак -каланада, якая ўпрыгожана шкляной мазаікай Вернера.
Увогуле, вышыня калоны 60м. Каб патрапіць на аглядную пляцоўку на вышыні 48м, трэба адолець 285 прыступак. Ліфт адсутнічае. Вышыня самой статуі Вікторыі 8,32м, вага 40 тон.
а вось такімі знакамі папярэджваюць наведвальнікаў аб непажаданасці малявання графіці на помніку
позірк у бок Брандэнбургскай брамы і Аляксандрплаца. адсюль відаць і кавалачак Tiergrten
з гісторыяй станаўлення нямецкай нацыі ды ўзвядзення
Siegessäule можна азнаёміцца і не заходзячы ў музей
фота з нямецкай вікіпедыі