Перабор з гействам

Nov 01, 2014 11:05



Кіраўнік Эпалу Цім Кум заявіў з помпай, што ён гей. Цукерберг яму аддзячыў, маўляў, геройскі ўчынак. Гэта ў краіне, дзе спроба пакрыўдзіць гея, негра ці адвесіць камплімент жанчыне можа пагражаць рэальнай судовай справай.

Магчыма ў Беларусі гэта б і было праявай грамадзянскага пратэсту супраць жлобскага тупаралыга абываталя і гэткай самай жлобскай улады, але ў ЗША - відавочны перабор.

У ідэале - лічу, што гэтая тэма павінна быць за мяжой абмеркавання. Пры ўмове, канешне, што натуралы не будуць стаяць са свечкай ля ложкаў геяў, а геі пакінуць папулярызаваць свой клюб.

Калісьці у культурным грамадстве было размежаванне: якія тэмы можна гучна абмяркоўваць, а якія патрэбна пакінуць пад коўдрай. І гэта правільна.

Аднак сэксізацыя масавага мастацтва прывяла да таго, што свядомасць людзей наскрозь зрабілася парнушнай. І такая рэч, якая, здавалася б, павінна быць "сама сабой", сталася ў цэнтры ўвагі. "Хто каму што і куды засоўвае". Лічу, што гэта сімптом быдлізацыі чалавека. Калі паразмаўляць больш няма аб чым.

Дык вось, пра Кука. Глупы піярскі ўчынак. Не здзіўлюся, што зроблены як частка маркетынгавыга плану Эплу, каторы пасля Джобса страціў свой патэнцыял. Але не ў гэтым сутаснасць. Таварышы, суньце свае чэлесы куды хочаце, хоць у плот, але навошта пра гэта крычаць на ўвесь свет?

Цім Кук, грамадства, геі

Previous post Next post
Up