Подпісы ў падтрымку Андрэя Чарнякевіча | Камунікат.org

Oct 04, 2012 13:25


Група гродзенскіх гісторыкаў падрыхтавала адкрыты ліст у падтрымку звольненага суаўтара “Гродназнаўства” Андрэя Чарнякевіча. Зварот скіраваны да міністра адукацыі ды кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы. Адзін з падпісантаў, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук лічыць, што выпадак звальнення навукоўца з пасады па ідэалагічнай прычыне патрабуе ад калегаў салідарнасці.- Патрэбная салідарнасць калегаў, салідарнасць гісторыкаў, інтэлігенцыі. Тое што адбываецца з Чарнякевічам - гэта чарговая праява рэпрэсій у нашым горадзе супраць тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі (у дадзенай сітуацыі - гісторыкаў), якія сумленна выконваюць свае абавязкі, працуюць прафесійна, а не пераўтвараюцца ў нейкіх лакеяў. У Беларусі салідарнасць - рэч вельмі няпростая. Для ... Болей...
Previous post Next post
Up