Першая Азіяцкая сусветная вайна.

Apr 09, 2008 19:08

Якім была і якім будзе Азія праз 20 год на думку Ralph Peters, які доўга і ўпарта вывучаў праблемы дзяржаўнага будаўніцтва на Бліжнім Усходзе.



Такія цікавыя мапы з'явіліся на свет дзякуючы разумнаму часопісу The Atlantic.
Ральф мяркуе, што паступова штучныя межы, створаныя Еўрапейскімі краінамі ў ХХ стагоддзі, разваляцца на кавалкі, перш за ўсё па этнічнай (ці рэлігійнай хутчэй - суніты-шыіты) прыкмеце, што дасць магчымасць паўстаць новым дзяржавам, у тым ліку "Вольнаму Курдыстану" і, напрыклад, "Балуджыстану". Усё гэта адбудзецца на ягоную думку, у выніку вялкіга вайсковага канфлікту, які ўжо зараджаецца і ўступіў у актыўнаю стадыю ў выніку акупацыі Іраку.
Дарэчы, з вельмі верагоднага і ўжо зараз магчымага аддзялення Курдскіх правінцыяў ад Ірака можа пачацца перадзел Азіі і маштабная Азіяцкая (крыху сусветная) вайна.
Карацей, Жыве Вольны Курдыстан! :)

прэса, аналітыка, усход, нацыяналізм, Ірак, палітыка, СМІ, геарграфія, ЗША

Previous post Next post
Up