Эй, жанчына!

Feb 14, 2008 01:31

Спадары і панове, часткова таварышы, з ліку наведвальнікаў Нашай Нівы паглыбіліся ў высвятленні сапраўднага шляхетнага звароту да "праўдзівага" беларуса. Пан ці спадар? Кажуць, пан патыхае паншчынай :), а вось спадар - увогуле Янка Станкевіч у пачатку ХХ ст. прыдумаў.

Але ж... няма ў нас ніякіх спадароў і спадарынь, тым больш прыгожых паненак. Так, прынамсі, лічыць большасць чыноўнікаў лукашэнкаўскага разліву. Прыклад:
Аднойчы, трапіўшы чарговы раз пад маразматычны загон нашых універаў аб забароне здымкаў ва універсітэтах без спецыяльнага сіяцельнага дазволу рэктарата (дэканата), трапіў я (як частка здымачнай групы БТ) да прарэктара Універсітэта культыру спадара Кузьміча. Хаця не, хутчэй таварашы Кузьміча. Ад яго патрабавалася даць дазвол на здымкі выкладчыцы яго універсітэта пад час лекцыі.
Выкладчыца, цудоўная беларускамоўная жанчына, ды яшчэ і вакалістка гурта Юр'я Натальля Матыліцкая пачала выпрошваць гэты самы дазвол. Чаму гэта прарэктар быў супраць бясплатнай рэкламы яго універсітэта на тэлебачанні, засталося невядомым... Але ён доўга не згаджаўся, напэўна таму, што Натальля звярнулася да яго са слоў "спадар". Ой, як гэта не спадабалася таварышу прафесару: 
- Я вам не спадар!!! - гнеўна прырачаў малады даволі прафесар.
- А хто тады? - спатала яго Матыліцкая.
- Спадары ў нас скончыліся ў 94-ым!
Яшчэ хвілін 15 мы даказвалі яму вартасць здымкаў. Пасля чаго, як ні дзўна, атрымалі дазвол.

Па мне, дык хоць як, толькі б не гэта савецка-пралетарскае "мужчына" ці жанчына". Але такой думкі прытрымліваюцца, гледзячы па ўсім, зусім маленькая частка беларусаў.

спадар, тэлеБачанне, БТ, мова, 1994, журналістыка, Беларуская мова

Previous post Next post
Up