Час
Вось так, непрыкметна і легенька, надыйшло чарговае лета. Прыйшоў час даставаць старыя мапы і заплечнікі, планаваць і праходзіць новыя маршруты.
Нядрэнная прагмка
Хто старыя, а хто і новыя. Як я напрыклад. Першая тэставая ваднроўка майго 65 літровага заплечніка ў Маскву скончылася грандыёзным правалам:
4 дні
1,5 літра грушовага соку.
600 старонак цудоўнай ілюстраванай энцыклапедыі "Кароткая гісторыя мастацтваў"
спальнік і "многое, многое другое" злілося ў адзіным парыве...
Пра мэты і ўзбекаў
Нельга сказаць, каб мэта маскоўскага наведваньня была цотка акрэслена і зразумела ўсім яе ўдзельнікам. Але каб сто разоў не пускацца ў далёкія далі тулмачэньняў, казаў проста: еду ў баснійскую амабасаду ў Маскве, бо гэта бліжэшая ў навакольлі недзе на 1500 км. Дапамагала. Дарэчы ў амабасаду мы так і не трапілі. Бо фактычна суткі ехалі як туды, так і назад. Але ў гэтым няма сэнсу: ехалі і ехалі - як заўсёды, недзе весела і незвычайна, як з узбекам, які ўпёрта не жадаў уцяміць, што Мінск - сталіца Беларусі, а не наадварот. Дарэчы, па агульных назіраньнях, больш за ўсё характэрна для ўзбекаў наступная сітуацыя:
"Вы брат і сястра?" "Не". Тады вы муж і жана?" "Не". Тады ж хто вы?" :) - шчыра зьдзівіцца сярэдні ўзбек, калі ўбачыць хлапца і дзяўчыну, якія некуды разам едуць.
А недзе даволі сумна. Пра сумнае далей:
1 сум
Мой любімы і новенькі заплечнічак, набыты гэтай вясною ў славутай Гдыне, мой гонар і радасьць, быў жорстка абліты, не, прыніжаны і раздушаны непрымірыма пахкім грушавым сокам, па-здрадніцку выліўшымся з гадкай банкі ўкраінскай вытворчасьці. Ну, што тут скажаш? Ганьба, адназначна, ганьба!
2 сум
усе, можна зьязджаць у эміграцыю. Падаю дакумэнты на праграму каліноўскага: па вяртаньні на родную беларускую зямельку на апошнім рускім блокпасце быў па-жывёльнаму рэпрэсаваным злымі рускімі гаішнікамі за знаходжаньня на не тым баку вуліцы, за што атрымаў па 50 рублёў пакараньня. Можа хоць праваабарончыя фонды ўзмясьцяць? Нешта добрае ў гэтым усе ж такі есць: калі я не заплачу, можа ў Расею перастануць пускаць :)
грошу на акупацыю Чачэніі :)
Пра Маскву казаць сэнсу не мае: бачылі яе амаль усе, у тым ліку і яе жудасныя новый хмарачосы Фостэрса, якія так і лезуць у наша далікатнае беларускае вока на кожным кроку. А хто небачыў, лепей і не рабіць гэтага ніколі.
Тое, што засталося ад к\з Расія
А, ну і крыху пра сапраўдную мэту. Ездьзілі на канцэрт. Не на мой канешне, але ўсе ж :) Санік Ёс. Ось. Клюб Б1 максымум. Адпаведная чарга ў дадатак да квітка за 60 б.
Пакуль чарга дысцыплінавана стаяла ля ўвахода, мы ...