Я пачынаю

Dec 21, 2006 03:13

пОЎны адчування ўласнай значнасці і абсалютна ўпэўнены ў марнасці не толькі гэтага запісу, жжэшных фрэндоў, усяго жж, але ж і жыцця як такога, сядзеў ен перад маніторам і набіраў літары дзесяціпальцавым сляпым метадам, думаючы аб будучым шчасце, сне і каханні.
Нішто так не цешыла яго ў гэты момант, як адчуванне надыходзячых святаў, іспытаў і вакацый, мяккага і лагоднага замежжа і саленага акіяну, які недзе мармытаў сябе пад нос сваю вялікую песнь вятроў і сонца. Прыгожы ранак абяццаў быць самотным і бязлюдным, з бялюткімі ад снегу вуліцамі і моцна турбуючай галаўным болем, якую ен так стара зарабляў усе гэтыя апошнія бяссонна-цудоўныя дні.
Шчасце, тое бязмернае, неабсяжнае шчасце, што ўскалыхнула яго некалькі дзен таму, яшчэ жыло недзе каля сэрца. Але яно няспынна мутавала ў нешта новае, некранутае і таму невядомае дагэтуль, такое цікавае, прывабнае, з залацістым адценнем далекага паўночнага сонца, якое зараз недзе так старана аблівала сваімі прамянямі зямлю.

Надыходзілі Каляды...

я, пляны, свята, мары, проза

Previous post Next post
Up