лічбы

Aug 16, 2011 12:30

 Роўна 42 гады таму распачаўся другі дзень фэстывалю Вудсток, які, як паведамляе Вікіпедыя, пакончыў з часам хіпі і распаў рух шасцідзесятнікаў. А праз дзевяць месяцаў нарадзілася 200 тысячаў дзяцей.

Роўна год таму мы выехалі ў накірунку брэста, каб праз дзесяць дзён апынуцца ў Амстэрдаме. Мне дагэтуль сніцца забітая посудам кухня тамтэйшага напаўсквоту. дзе я хацеў прыбраць, але так гэтага і не зрабіў. Гэта ідэя паўстала роўна ў 12 гадзін дня, калі ўсе яшчэ спалі яго насельнікі: тры амерыканцы, два немццы, адзін бельгіец і адна аўсталійка ячшэ спалі.

вось сапраўды ёсць рэчы і месцы, адносна якіх час адсутнічае. З-за прарываў у нашай калектыўнай памяці многае мы перажываем нашмат пазней. І хоць гэта ўжо адбылося: Вудсток і сквотэрскі рух, руйнаванне сцяны і іншыя іншыя рэчы, якіх з нашымі бацькамі не здараліся, - нешта з гэтага нам яшчэ трэба будзе перажыць
Previous post Next post
Up