Палац у Грозава, Менская вобласьць, Беларусь. Тут адбылося фармаваньне аднаго з двух палкоў Першай Слуцкай брыгады
Няхай жыве вольная, незалежная, дэмакратычная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнографічных граніцах!
Няхай жыве Беларуская армія!
Няхай жыве беларускі народ!
Няхай жыве братэрства ўсіх славянскіх народаў!
Няхай жыве Беларускі Ўстаноўчы Сойм!
так віталі 107 дэлегатаў першага (і апошняга дарэчы) Зьезду Случчыны, які адбыўся 14 лістападу 1920 году. Праз 3 дні, то бок 17 лістападу, пачалася мабілізацыю насельніцтва рэгіёну. Кажуць, пад ружжо (якіх, канешне, усім не хапала) сталі 10 тысячаў жаўнераў.
Так пачынаўся адзін з самых дзіўных і адначасова паказальных і значных перыядаў у гісторыі Беларусі - Слуцкі Збройны чын. Гэтыя людзі, пераважна звычайныя вяскоўцы, ішлі калі не на верную сьмерць, то ўсю адчайнасць становшіча разумелі выдатна:
"А калі беларуская брыгада дастане аружжа, дык яе ня зломіць бальшавіцкая армія. Ня зломіць дзеля таго, што бальшавікі ідуць рабаваць чужую зямлю, а мы - бараніць сваю. А калі бы і зламалі? Няхай! Дорага ім дасца гэная перамога, ды наўрад ці чаго яна будзе варта".
Сумны іх лёс мы ведаем. і, што галоўнае, памятаем.