Класнае
відэа пра
Вудсток, якому сёлета ўжо 40 год. То бок самая маладой спявачцы на фэстце зараз ужо 59.
У наваколлях мястэчка Бетэл, дзе ў 1969-м абкураны натоўп крыкамі сустракаў Хэндрыкса і Шанкара, летась выбудавалі чысценькі акуратны музей Вудстоку. Палі, якія ад дажджу маментальна ператвараліся ў кашы бруду, цяпер займаюць акуратныя паркоўкі. Распіваць спіртное, паліць (цыгарэты) і ставіць намёты строга забараняецца.
У кожнага пакаленьня свае ідэалы. Проста ў таго пакаленьня яны былі асаблівыя, чыстыя нейкія. Але цяпершаняе пакаленне моладзі (хаця б яго частка) ў Беларусі жыве зараз эмацыйна недзе там, у паралелях рэвалюцыйных 60-ых. Бо ў нас такога яшчэ не было, а прайсці гэты шлях трэба.