Згодна з інфой ад
rainbelt, сярэдняя стэпуха ў Нямеччыне 670 еўра. У нас возьмем 35.
Тады адносіны стэпуха/180 км. пуці на цягніку ніжэйшай цэнавой катэгорыі выглядаюць наступным чынам:
Нямеччына - 23.1
Беларусь - 6.2 (унутры краіны 14.5)
Украіна - 17.27 - унутры краіны
То бок, за эквівалентную адлегласць у 180 км. беларускі студэнт на сваю месяцовую стэпуху можа праехаць 14,5 разоў, украінскі 17,27 разоў, а нямецкі, сцуко, 23,1. Не забываемся пра камофортнасць і хуткасць цягнікоў у Нямеччыне.
Калі ж беларускі студэнцішка ўздумае пакінуць межы сваёй радзімы, і, напрыклад, наважыцца пакланіцца трунам князёў Літоўскіх, а заадно і чаго прыкупіць у Ашоне ў Вільні, то здолее зрабіць гэта толькі 3,1 раз на месяц (туды і назад).
Такім чынам, аб'ектыўны вынік суб'ектыўнага даследвання: умовы для вандровак у беларускіх студэнтаў найгоршыя сярод трох вышэй пералічаных. З чым усіх і віньшую.