Еўропа'08

Sep 15, 2008 21:38


Збылася мая мара пра вандроўку стопам куды далёка ў Еўропу. Даехалі, праўда, толькі да аўстрыйскіх Альп, што не зусім далёка, але працягла ўсё роўна.
Страшна і стрёмна было ў некаторых месцах. Напэўна больш так далёка стопам і не паеду. Іныя часы прыходзяць - танныя самалёцікі ды аўтобусікі. Хаця і ад аўтастопу адмовіцца не так лёгка - зацягвае жудасна. І зараз хочацца зноў куды ехаць. І ехаць. І ехаць. Год напрыклад.
А прыехаць... у Беларусь :)

Дзякуй вялікі volja - ты была нашым мегакаардынатарам і ўвогуле трымала надзею на выратаванне :) Ага, і incertezza  - ты была, як таго і трэба было чакаць, марай :) То бок усяму, што было з табой звязана не лёс быў адбыцца :) І pasztetik  дзякуй - добра, што наша піцца не спаліла твой дом :)
Яшчэ дзякуй rafkoo у якога яшчэ два дадатковых імені і які трываў двух дзікіх бяларусінаў столькі дзён, і нават амаль не смяяўся над імі :) І яшчэ кучэ самых розных людзей, якія гэтае дзякуй ніколі і не прачытаюць, бо не ўмеюць па-беларуску чытаць. Асабліва той загадкавай удзінэзскай сям'е з сабакам і дзіцём і садам, у якім мы так і не паставілі намёт. І тым чэлам, што кармілі нас мясам са слоіку ў Бяла-Падлясцы. І астатнім 34-ом спыненым драйверам вялікі-прывялікі дзякуй.

Апісанне тут і тут
Куча фота тут і тут.

Еўропа, атчот, лета'08, людзі, вандроўкі, аўтостоп

Previous post Next post
Up