"Альгерд" - лепшы брэнд для экспарту ў Расію

Dec 19, 2013 11:52

Не ўсё так дрэнна ў беларускім маркетынгу, як я апісаў у папярэднім пасце. На шчасце, у нас ёсць спробы стварыць гучныя нацыянальныя брэнды. Да прыкладу, у Верхнедзвінску выпускаюць сыр "Альгерд":



Я лічу, што гэта проста ахрэненная назва для экспарту ў Расію: калі хто не памятае, то Альгерд дзейсніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Магу прапанаваць яшчэ добрыя назвы для прадуктаў: скажам, "Канстанцін Астрожскі" для экспарту ў Расію і "Вітаўт" для экспарту ў Германію.

Наступны цікавы брэнд - "Вялікае княства" ад Калінкавічкага мясакамбіната:



Праўда, на бляшанках з тушонкай а-ля "Сняданак турыста" марка "Вялікае княства" глядзіцца, канечне, неяк дзіўнавата. Ну і шкода, што ў Калінкавічах вырашылі ствараць брэнд на рускай мове. Але будзем спадзявацца, што не за гарамі той час, калі "Великое княжество" стане "Вялікім княствам".

Альгерд, Расія, Германія, харчы, фота, Верхнедзвінск, Калінкавічы, бізнэс, Беларусь, экспарт, гісторыя, прадукты, маркетынг

Previous post Next post
Up