Чым кукуруза з Венгрыі лепшая за беларускую?

Nov 28, 2013 01:29

Латок з гарачай кукурузай з'явіўся ў супермаркеце "Віталюр" на Масюкоўшчыне. Я спачатку ўзрадаваўся: во, думаю, малайцы, прадпрымальнікі, беларускую курурузку вараць і прадаюць, выціскаюць з рынку нецывілізаваны гандаль бабулек! Аднак прыгледзеўся і разгубіўся: усё-такі я нічога не разумею ў лагістыцы і сельскай гаспадарцы:




Аказваецца, кукурузка прыехала з... Венгрыі! От і скажыце мне: а дзе наша, родная, беларуская кукурузка? Няўжо ў нас усё так дрэнна ў сельскай гаспадарцы, што не ананасы, а кукурузу больш выгадна з Венгрыі прыперці, чым з якой-небудзь Брэсцкай вобласці?..

грошы, кукуруза, Менск, фота, Венгрыя, бізнэс, Беларусь, Віталюр, сельская гаспадарка, Масюкоўшчына, маразм, імпарт, маркетынг

Previous post Next post
Up