Учора па АНТ глядзеў навіны: па выніках сустрэчы прэзідэнта з маскальскімі журналюгамі расказвалі пра тое, як у Беларусі добра змагаюцца з карупцыяй. Мяне зацікавіла адна рэч - я не паляніўся і палез у інтэрнэт за скрыншотам:
Паказвалі
нарэзку з аператыўных здымак, і на "мечаных" грашах пры прасвечванні ўльтрафіялетам напісана "хабар". Спадарства, не "взятка", а менавіта "хабар"! Вось мне зараз цікава - гэта стандартная практыка пісаць па-беларуску на мечаных грашах, ці проста ў органах завяліся беларускамоўныя людзі?