Прэс-служба як апошні бастыён на шляху журналюг

Apr 01, 2011 00:53


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.

Атрымаць каментар ці інфармацыю ад чыноўніка  - справа звычайна не вельмі лёгкая. Нават прэс-службы не дапамагаюць, а ў асобных выпадках яны наадварот - замінаюць. І вось чарговая ўтопія - Указам Прэзідэнта № 119 ад 22 сакавіка 2011 г. уносяцца змены ва Указ ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 ”Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб". Прынамсі, вось што піша прэс-служба Прэзідэнта:

Устанавливается также правило о систематическом проведении руководителями и должностными лицами встреч в трудовых коллективах, пресс-конференций, ”горячих линий“, ”прямых телефонных линий“ по актуальным для граждан и юридических лиц вопросам, в том числе с привлечением депутатов, представителей СМИ и общественных объединений.

Яшчэ не высахлі чарнілы на падпісаным дакуменце, як дзяржаўныя органы кінуліся загад выконваць - ужо арганізавана некалькі прамых ліній з міністрамі, а журналістаў запрашаюць на прэс-канферэнцыі... Але чыноўнікі зусім не дурні і думаюць сабе: "Дай доступ да цела, дык пачнуць задаваць няёмкія пытанні. Яй-яй, трэба нешта рабіць". І пачынаюць рабіць.

Чытаць далей »

СМІ, грамадства, ідэалогія, прэзідэнт, прапаганда, Беларусь, аўдыё, маразм, заканадаўства, Снапкоў

Previous post Next post
Up