Нядаўна давялося зайсці ў абутковую краму "Прамень", што каля чыгуначнага вакзалу ў Менску. І я зразумеў, куды трэба вадзіць турыстаў, якія прыехалі паглядзець "астравок сацыялізму". Напрыклад, каб памераць боты, трэба спачатку іх візуальна выбраць праз шкло вітрыны, пастаяць у чарзе да прадаўца за прылаўкам, потым назваць артыкул мадэлі (!) і памер. І толькі тады табе вынясуць абутак, каб яго можна было памераць. Ну а калі боты не падышлі і ты хочаш памераць новыя - паўтарай аперацыю спачатку.
Я тут як раз чытаў кніжку "Менскі ГУМ. Гісторыя і сучаснасць", і зразумеў, што 60 гадоў прайшло, а ў нас мала што памянялася ў жыцці. Хаця ладна, перабольшваць не буду - невялікія зрухі ў гандлі ёсць. Напрыклад, зараз, калі купляеш кашулю, яе можна прымераць. А ў пасляваенны час - не:
Из послевоенного пособия для продавцов: «Косоворотку, украинку, гуцулку хорошо показать, продвинув в горловину сорочки руку до широкой части кисти; сорочку с пристяжными воротниками показывают с приложенными воротниками и вынутыми изнутри манжетами».
Паказаў табе прадавец кашулю ў сваіх руках - і хопіць! Гэтаксама прадавалі шалікі і пальчаткі: ніякай прымеркі - прадавец усё апранаў і паказваў на сабе:
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ >>>