Шчанюка ацанілі ў 100 тысяч лайкаў, а сэкс - у мільён лайкаў

Jan 18, 2013 22:54

Стужка навін ў Фэйсбуку парадавала двума запісамі, якія лёс чамусьці паставіў побач:




У першым выпадку дзяўчына паставіла ўмову хлопцу: будзе 1 мільён лайкаў - будзе сэкс. А ў другім выпадку бацька паабяцаў набыць дзецям шчанюка, калі яны набяруць 100 тысяч лайкаў. На момант напісання паста хлопец ужо сабраў больш за 1,2 мільёна лайкаў і, відаць, сэкс у яго будзе (ці мо ўжо быў!). А вось у дзетак пакуль усяго толькі 52 тысячы з нечым лайкаў... Пацан мог бы і падзяліцца :)

І яшчэ вось задумаўся: па-мойму, шчанюка недаацанілі. Ці гэта дзяўчына сябе пераацаніла? :) Як лічыце, што лепей: сэкс ці сабака? :)

філасофія, гумар, фэйсбук, маразм, сэкс, грамадства, інтэрнэт

Previous post Next post
Up