Міні-турмы пакрокавай даступнасці з’явіліся ў Менску ;)

Nov 28, 2012 12:57


Гэта перадрук з Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і тут.

Пару дзён таму сфоткаў жорсткі павільёнчык на прыпынку ў Сухарава. І толькі пасля гісторыі з тасканнем кантралёра за валасы я зразумеў практычную патрэбу такіх міні-турмаў на прыпынках: калі пасажыр буяніць, яго можна выпіхнуць на вуліцу і зачыніць у такім павільёне да прыезду міліцыі! :)



Міні-турмы пакрокавай даступнасці ў Менску

Ці гэта зроблена для абароны ад сухараўскіх гопнікаў: стаіш такі позна вечарам на прыпынку, чакаеш аўтобус. А тут гапата ідзе - што рабіць? Схаваўся за краты і чакаеш, пакуль пройдуць. І сам цэлы, і мабілку не забралі :)

А можа гэтыя штукі пастаўлены ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі канца свету? А што, вельмі зручна: вакол гармідар і трэш, а ты закрыўся ўнутры павільёнчыка і гарбатку п'еш :)

гумар, Менск, архітэктура, фота, Сухарава, Беларусь, міліцыя, транспарт, маразм

Previous post Next post
Up