Гэта перадрук з
Павел Бераснеў. Ціпа блог. Адпаведна, каментаваць можна не толькі ў LJ, але і
тут.
Камунальныя службы працягваюць радаваць крэатывамі. Маю
калегу разлікова-даведачны цэнтр № 1 з Сухарава слёзна просіць вярнуць разасланыя экзэмпляры дагавораў, бо на гэта "былі затрачаны сродкі (папера, чарніла, працоўны час)":
Разлікова-даведачны цэнтр пранікнуўся дырэктывай пра эканомію (фота Марыны Бегунковай)
Добра, што хоць не палічылі яшчэ электраэнергію, амартызацыю прынтара і дужкі для стэплера.
Дарэчы, жыльцы могуць парыраваць - калі кожны пацягнецца ў РДЦ аддаваць дагавор, то колькі часу будзе згублена, колькі саляры будзе спалена аўтобусікамі, колькі падэшваў стаптана і колькі ручак пры падпісанні дамовы будзе спісана!
У тэму наконт эканоміі - аказвацца, і тут трэба ведаць мяжу. Фота з прыбіральні ў будынку "БелХарда" (на паверсе з "Белінвестбанкам"):
Трэба эканоміць, але без фанатызму
І, як мне падаецца, не проста так з'явілася паперка знізу. Відаць, былі выпадкі :) І дарэчы, чаму прыпіска не распаўсюджваецца на работнікаў банка? Калі ты, напрыклад, бачыш, што ў прыбіральні застаецца чалавек, то, наколькі я разумею, яго трэба спытаць - ён работнік ці наведвальнік. Калі работнік, то святло можна спакойна выключаць? :)
З.Ы. Прыдзірацца да таго, што пра эканомію і беражлівасць прэзідэнт пісаў у дырэктыве, а не дэкрэце, а таксама да пунктуацыі ў аб'яве ўжо не буду. У прыбіральні часта бывае не да гэтых тонкасцей :)